Усім нам свецяць словы Янкі Купалы

Многія з нас нарадзіліся або ўжо шмат гадоў жывуць у Беларусі і лічаць сябе грамадзянамі краіны блакітных азёр. Але, на жаль, не вельмі часта мы ўспамінаем класікаў беларускай літаратуры. Не ўсе памятаюць вершы Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы. Выправіць становішча вырашылі філолагі нашага ўніверсітэта.

29 лістапада выкладчыкамі кафедры беларускай мовы была арганізавана акцыя “Чытаем Купалу разам”, якая прысвячалася 135-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага песняра. Ідэя правесці мерапрыемства належала прафесару Вользе Ляшчынскай.

З вершамі Янкі Купалы выступалі  запрошаныя госці, студэнты i выкладчыкi ўніверсітэта.

Прыемна, што загадчык кафедры тэорыi i методыкi фiзiчнай культуры, доктар педагагiчных навук, прафесар, заслужаны работнiк фiзiчнай культуры и спорту Рэспублiкi Беларусь Генадзь Iванавiч Нарскiн, адгукнуўся на прапанову Вольгі Ляшчынскай і прачытаў напамяць урывак з вершу Янкi Купалы.

DSC_0074-1024x690

Share Button
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий

*


Яндекс.Метрика