80-летний юбилей Бориса Макаровича Зайцева

Za26226_crЗайцаў Барыс Макаравіч, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта фізічная культуры УА «Гомельскі дзяржаÿны універістэт імя Ф. Скарыны» (1973-2000 гг.) з 2003 году – загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры, з 2007 – дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры, з 2014 – пенсiянер.
Нарадзіўся ў 1938 годзе у Буда-Кошалева, Гомельская вобласці, у 1959 годзе скончыў факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя В. Чкалава.
Мае званне “Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь», «Ветэран працы». Уладальнік ганаравога знаку «За асваенне новых земляў» і «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», ганаровых грамат Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Аўтар звыш 70 навуковых і метадычных прац. Асаблівы этап у жыцці факультэта фізічнай культуры УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны» звязаны з імем яго дэкана – Барыса Макаравіча Зайцава. Асаблівы не толькі таму, што ен самы працяглы, бо выпускнік 1959 году, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Б.М. Зайцаў кіраваў факультэтам 27 год, але і таму, што гэта былі гады сапраўднага росквіту, калі стабільнасць і надзейнасць работы падраздзялення гарантаваліся высокім прафесіяналізмам, адказнасцю выкладчыкаў і падмацоўваліся даволі спрыяльным маральна-псіхалагічным кліматам. Характэрна, што гэты дэкан падтрымліваў усе іннавацыі і ініцыятывы выкладчыкаў, накіраваныя на развіцце навуковай і педагагічнай дзейнасці, павышэння эфектыўнасці падрыхтоўкі спартсмэнаў высокай кваліфікацыі. Барыс Макаравіч не баяўся даваць адказныя даручэнні маладым выкладчыкам, што, безумоўна, садзейнічала іх прафесійнаму росту. Тонкі псіхолаг ад прыроды ен, как правіла, не памыляўся ў ацэнцы патэнцыялу і здольнасцяў чалавека, калі даваў яму шанц для самарэалізацыі. Таму не дзіўна, што «Зайцаўскі» этап развіцця даў факультэту многіх кандыдатаў навук і дацэнтаў, плеяду спартсменаў і трэнераў найвышэйшага класу. У гэты перыяд паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі выкладчыкі Г.І. Нарскін, У.С. Лемяшкоў, М.В. Каняхін, М.Р. Кошман, У.М. Старчанка, Г.У. Новік, С.У. Сівадзедаў, В.А. Кавалева, С.У. Шарэнда, В.А. Каляда, В.А. Мядзведзяў, а В.А. Каляда і В.А. Мядзведзяў падрыхтавалі і абаранілі яшчэ і доктарскія дысертацыі. Менавіта гэтыя навукоўцы разам з ветэранамі факультэту склалі прафесійны і дзеяздольны касцяк, які паспяхова спраўляўся з самымі складанымі задачамі, якія ставіла перад факультэтам жыцце і кіраўніцтва Гомельскага дзяржаунага універсітэту. Атрымала далейшае развіцце структура факультэту, якая ў цэлым набыла свой сучасны выгляд. Педагагічны працэс ажыццяўляўся кафедрамі тэорыі і методыкі фізічнай культуры, легкай атлетыкі і лыжнага спорту, аздараўленчай і лячэбнай фізкультуры, фізічнага выхавання і спорту.
Многія гады дэкан Б.М. Зайцаў быў членам вучэбна-мэтадычнага аб’яднання вну Савецкага Саюза. Спецыялісты факультэта прымалі актыўны ўдзел у распрацоўцы праграмна-нарматыўных дакументаў нашай краіны ў галіне фізічнай культуры. Адным з сааўтараў першай беларускай праграмы па фізічнаму выхаванню школьнікаў (1992) стаў дацэнт У.М. Старчанка. Дацэнты Б.М. Зайцаў, Г.І. Нарскін, Б.А. Царыкаў, М.Р. Кошман працавалі ў складзе рэспубліканскага вучэбна-метадычнага аб’яднання.
У гэтыя ж часы на факультэце сфармавалася і пленна дзейнічала плеяда заслужаных трэнераў Беларусі: В.А. Каляда, В.В. Лісоўскі, В.К. Паўлючкоў, В.П. Крукоўскі, В.А. Царыкаў, А.В. Хатылеў … На міжнароднай арэне гонар факультэту абаранялі Алена Рудкоўская – чэмпіенка і прызерка XXV Алімпійскіх гульняў, прызеры Алімпійскіх гульняў Сяргей Смаль (XXV Алімпійскія гульні, вольная барацьба), Наталля Сазановіч (XXVІ Алімпійскія гульні, легкаатлетычнае мнагаборства), Яўген Гаўрыленка (XXІ Алімпійскія гульні, 400 метраў з бар’ерамі), Мікалай Кіраў (XXІІ Алімпійскія гульні, бег на 800 метраў), Вугар Аруджаў (XXV Алімпійскія гульні, вольная барацьба), Наталля Стасюк (XXVІ Алімпійскія гульні, акадэмічнае веславанне). Паспяхова удзейнічалі ў Алімпійскіх гульнях і разнастайных міжнародных спаборніцтвах Аляксандр Фомчанка, Аляксандр Варабей, Віктар Пусеў, Андрэй Акулаў, Дзмітрый Банькоўскі, Алег Саламахін, Андрэй Смірноў, Ірына Ятчанка, Аляксандр Гузаў і іншыя.
Відавочныя поспехі факультэта на самых розных накірунках навукова-педагагічнай дзейнасці не маглі не прынесці яго кіраўніку заслужаныя лаўры. Барыс Макаравіч Зайцаў, напэўна, рэкардсмэн па колькасці атрыманых званняў і узнагарод. Сярод іх – «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь», «Ветэран працы», уладальнік ганаровага знака «За асваенне новых земляў», Ганаровых грамат Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь…
                                                                            По материалам Виртуального музея факультета физической культуры (раздел «Деканы факультета»).

Поздравляем уважаемого Бориса Макаровича с юбилеем. Желаем ему крепкого здоровья, благополучия, бодрости духа.
Мы подобрали несколько фотоснимков, на которых Борис Макарович среди коллег и студентов в разные годы его работы в университете.

ZZZZ26ZZZ26ZZZ1ZZ26ZBM26Z2226Z2126Z1826Z1726Z1626Z426Z326Z226Z26BM2626

 

Share Button
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий

*


Яндекс.Метрика